"Беларусь за чыстае паветра"

22.09.2022

17 верасня ў рамках акцыі  "Беларусь за чыстае паветра" вучні 3-7 класаў прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве "Веласіпедны лабірынт". Перад пачаткам мерапрыемства настаўнік фізічнай культуры і здароўя расказала дзецям правілы бяспечнага катання на веласіпедах. У час спаборніцтваў на пляцоўцы панавалі смех, шум і весялосць. Усе былі шчаслівыя! Праведзенае спартыўнае свята згуртавала дзяцей. А шчаслівыя ад захаплення вочы–лепшая ўзнагарода ўсім арганізатарам мерапрыемства.

19 верасня педагогам-арганізатарам была праведзена гульня "Азбука дарожнага руху" з вучэнямі 7 класа з мэтай паглыблення ведаў правілаў дарожнага руху, выхавання ў вучняў навыкаў захавання асноўных правілаў паводзін на вуліцы, дарозе, грамадскім транспарце.

22 верасня  членамі ЮІД Кухчыцкага НПК для вучняў 1-4 класаў праведзены інфармацыйныя хвілінкі, падчас якіх дзеці даведаліся пра ўклад транспартных сродкаў у забруджванне паветра.