Урок фінансавай граматнасці ў ІV класе

22.09.2022

Урок фінансавай граматнасці ў ІV класе ўстановы адукацыі правяла прадстаўнік ААТ "Беларусбанк" Сланімская І.І. Ірына Іванаўна паведаміла аб перавагах банкаўскіх плацёжных картак, якія можна набыць з 6-гадовага ўзросту і аб тым, што для гэтага неабходна.

У даступнай форме кіраўнік аперацыйнай службы паведаміла аб перавагах карыстання банкаўскімі карткамі, якімі можна разлічвацца за пакупкі, адпачынак, наведванне музеяў і кінатэатраў, і аб тым, што афармленне дзіцячай карткі да асобага рахунку павышае ўключанасць дзіцяці ва ўпраўленне даступнымі яму грашовымі сродкамі.

Напрыканцы сустрэчы ўсе вучні атрымалі буклеты і падарункавыя выданні фінансавай граматнасці ад "Беларусбанка" – "Грошык і таямнічы кошык".