Уручэнне падарункавага выдання «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

22.09.2022

22 верасня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" вучню 8 класа Сысалякіну Арцёму, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Дадзенае выданне аформлена як альбом аб нашай Радзіме, яе гісторыі, дзяржаўным ладзе, непаўторнай прыродзе, нацыянальных традыцыях і перспектывах развіцця.