"За што я люблю родную зямлю"

20.09.2022

Другі дзень крочыць па краіне Тыдзень роднай мовы. Вучні Кухчыцкага НПК прымаюць у ім актыўны ўдзел. Напрыклад, сёння, 20.09.2022, вучні 5-8 класаў удзельнічалі ў конкурсе сачыненняў "За што я люблю родную зямлю". Вось урыўкі з іх работ: "Я нарадзілася ў Беларусі і ганаруся гэтым. Гэта самая прыгожая і светлая краіна"(Куцко Аліна, 8 клас), "Мой дзядуля вучыць працаваць на зямлі. А тата сказаў, што калі-небудзь я стану трактарыстам"(Сіцько Ілля, 7 клас), "Я люблю ездзіць па Беларусі. Мне падабаецца Мінск. Не забуду Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу. Мару яшчэ раз трапіць на вуліцу Гогаля ў Брэсце. І абавязкова пабываць ва ўсіх гарадах нашай Беларусі!" (Таўкач Станіслаў, 6 клас).