Міншчына спартыўная. Восень

17.09.2022

17 верасня ў рамках акцыі "Міншчына спратыўная. Восень" паміж навучэнцамі 3-6 класаў прайшла рухомая гульня "Паміж двух агнёў". Мэтай спаборніцтваў было ўмацаванне здароўя, фізічнай падрыхтоўкі вучняў, прапаганды здаровага ладу жыцця, развіцця пачуцця адказнасці і калектывізму. Па рэзультатам гульні І месца заняў 4 клас.

У спартыўнай зале панаваў спаборніцкі дух, цікавасць каманд была на вышэйшым узроўні. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю шпаркасць, цягавітасць, праявілі кемлівасць, спрыт і зарадзіліся энергіяй на наступны тыдзень.