Агульнарэспубліканскі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства

16.09.2022
16.09.2022 вучні ДУА "Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у агульнарэспубліканскім дыктанце, прысвечаным Дню народнага адзінства. Тэкст дыктанта закліканы прыцягнуць увагу вучняў да святкавання Дня народнага адзінства, выхаваць ў вучняў паважлівае і адказнае стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраваць усведамленне непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, а таксама важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. Таксама кожнаму выпаў шанс праверыць свой узровень валодання беларускай літаратурнай мовай. Лепш за ўсіх справіліся з заданнем вучаніца 10 класа Касцюкевіч Яна і вучань 11 класа Турко Мікіта, якія не дапусцілі ні адной памылкі.