Стоп-наркотык!

14.09.2022

З 14 па 17 верасня 2022 года на тэрыторыі Клецкага раёна праводзяцца мерапрыемствы ў дачыненні да нарказалежных асоб.
Праблема незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў з'яўляецца адной з найважнейшых глабальных сусветных праблем, для якой не існуе тэрытарыяльных, нацыянальных ці іншых межаў. Праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку і недапушчэнне ўчынення правапарушэнняў і злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, а таксама ўцягвання непаўналетніх у злачынную дзейнасць шляхам іх распаўсюджвання. У сувязі з гэтым просім асоб, якія валодаюць якой-небудзь значнай інфармацыяй, паведаміць па тэл.68562, альбо на лінію 102.
Ананімнасць гарантуецца.