Тыдзень нулявога траўматызму

12.09.2022

З 05.09.2022 па 12.09.2022 ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках "Тыдня нулявога траўматызму".

Адпаведна плану, старшынёй прафсаюзнага камітэта Аўдзей Л.Э. былі праведзены заняткі з калектывам на тэму "Фарміраванне пазітыўнай культуры аховы працы праз укараненне, падтрымку і развіццё канцэпцыі "Нулявога траўматызму".

Камісія па праверцы ведаў правяла праверку ведаў у работнікаў харчовага блоку.

Загадчык па гаспадарцы Веліган Л.І. правяла інструктаж членаў дабравольнай пажарнай дружыны па правілах карыстання і праверцы адпаведнасці патрабаванняў сродкаў індывідуальнай абароны.

Грамадскім інспектарам па ахове працы праведзены кантроль за забеспячэннем адпаведнасці абсталявання, інструментаў патрабаванням аховы працы на харчблоку і ў кабінетах;

Ажыццяўляўся кантроль за забеспячэннем прыбіральшчыкаў службовых памяшканняў сродкамі індывідуальнай абароны, змываючымі і антысептычнымі сродкамі.

З удзелам медыцынскай сястры праведзены кантроль за своечасовым праходжаннем работнікамі перыядычных медыцынскіх аглядаў, маніторынг за правядзеннем прыборнага кантролю на прадмет знаходжання у стане алкагольнага ап’янення вадзіцеля аўтобуса.

У выніку праведзеных мерапрыемстваў парушэнняў заканадаўства аб ахове працы не выяўлена.