Дзень футбаліста

09.09.2022

09.09.2022 у спартыўнай зале Кухчыцкага НПК прайшло спартыўнае мерапрыемства "Дзень футбаліста". Дзеці змаглі паспрабаваць свае сілы ў гэтым відзе спорту з дапамогай практыкаванняў і футбольных эстафет паміж камандамі. Паказалі вельмі добрыя веды аб футболе праз загадкі. Спартсмены каманд праявілі спрыт, хуткасць рэакцыі, дакладнасць, каардынацыю рухаў, імгненную арыентацыю ў прасторы, спартыўную вытрымку, рашучасць і смеласць. І хто ведае, можа быць з нашага вучнёўскага калектыву выйдуць будучыя вядомыя футбалісты.