Тыдзень спорту і здароўя

06.09.2022

6 верасня у рамках Тыдня спорту і здароўя ва ўстанове адукацыі прайшло спартыўнае мерапрыемства для малодшых школьнікаў "Шаробумс". Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спрыце і ўменні валодаць паветранымі шарамі. Конкурсы з шарамі выклікалі ў дзяцей вялікую цікавасць, даставілі шмат радасці і бадзёрасці.