Фестываль праваслаўнай культуры "Кладезь"

07.09.2022

7 верасня навучэнцы 9-11 класаў Кухчыцкага НПК прымалі ўдзел у фестывалі праваслаўнай культуры "Кладезь". Прайшла сустрэча са старшым выкладчыкам кафедры ідэалагічнай работы і сацыяльных навук Ваеннай акадэміі РБ, палкоўнікам запасу Сабліным І.В. Ён пазнаёміў прысутных з праектам "Абарона Радзімы-святы абавязак". Праводзілася гутарка аб патрыятызме, подзвігу народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.