Шосты школьны дзень "Дзень беларускага пісьменства"

03.09.2022

У рамках шостага дня "Дзень беларускага пісьменства" 03.09.2022 года ў Кухчыцкім НПК прайшла гадзіна зносін "Мы – беларусы" з навучэнцамі 1-4 класаў з мэтай фарміравання пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, пачуцця гонару за дасягненні Беларусі. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра новыя факты беларускай гісторыі, вядомыя гістарычныя падзеі Беларусі, вялікая ўвага надавалася разгляду сімволікі нашай дзяржавы. Лагічным завяршэнне мерапрыемства з’явілася складанне з паасобных словаў выраза "Беларусь – краіна нашай будучыні".

З навучэнцамі 5-9 класаў праведзена конкурсная праграма "Пісьменства і друк Беларусі". Настаўніца азнаёміла падлеткаў з гісторыяй свята "Дзень беларускага пісьменства", распавяла пра самых вядомых асветнікаў беларускага народа (К.Тураўскі, Ф.Скарына, С.Полацкі, Е.Полацкая). З удзелам рабят праведзены конкурсы "Як ты сэрцу мілая, Беларусь!" (дзеці славесна малявалі паэтычнымі радкамі Беларусь), "Мой народ" (на кожную літару падбіралі 2-3 прыметнікаў, якія характарызуюць нашых суайчыннікаў), "Асветнікі зямлі беларускай" (даведваліся па кароткай характарыстыцы асобу выбітных людзей Беларусі), "Людзі. Падзеі. Факты". Увазе дзяцей быў прапанаваны фільм пра Ф. Скарыну "Францыск Скарына – таямніцы вялікага асветніка. Геніі і злыдні".