Агульнашкольны бацькоўскі сход

01.09.2022

1 верасня быў праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход «Аналіз работы педагагічнага калектыва НПК за 2021/2022 навучальны год і асноўныя накірункі дзейнасці ў 2022/2023 навучальным годзе», на якім дырэктар установы прааналізаваў работу калектыва за мінулы навучальны год і падрабязней спыніўся на прыярытэтных накірунках работы ў новым навучальным годзе. Ігар Алегавіч пазнаёміў законных прадстаўнікоў навучэнцаў з патрабаваннямі Дзяржаўнага школьнага стандарта, з правіламі ўнутранага распарадку вучняў на 2022/2023 навучальны год, асаблівую ўвагу звярнуў на знешні выгляд і правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі падчас заняткаў.

Ждановіч Алена Іосіфаўна, намеснік дырактара па вучэбнай рабоце, нагадала прысутным пра новыя правілы правядзення атэстацыі вучняў і пра дзейнасць санаторных школ Мінскай вобласці.

На бацькоўскім сходзе былі разгледжаны такія пытанні, як арганізацыя харчавання, заняткі спецыяльнай медыцынскай групы і лячэбнай фізічнай культуры, аплата за карыстанне падручнікамі.