Свята Першага школьнага званка

01.09.2022

1 верасня – не проста дата ў календары, гэта доўгачаканы дзень для ўсіх. Менавіта сёння – 1 верасня – адчыняюцца дзверы ў бяскрайнюю і дзіўную краіну ведаў! На ўрачыстай лінейцы вучняў, педагогаў і бацькоў павіншавалі госці: начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Клецкага раённага выканаўчага камітэта Дудук Таццяна Феліксаўна, метадыст ДУА «Клецкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Акула Ірына Міхайлаўна, дырэктар ААТ «Кухчыцы» Здрок Сяргей Паўлавіч, старшыня Кухчыкага сельскага выканаўчага камітэта Турко Святлана Анатольеўна. Таксама з прывітальным словам выступіў дырэктар Палтаржыцкі Ігар Алегавіч.

2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Таму сімвалічна, што першы ў гэтым навучальным годзе ўрок прайшоў па тэме «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню». У 11.00 для вучняў Х-ХІ класаў стартаваў адкрыты ўрок, праведзены Презідэнтам Рэспублікі Беларусь у прамым эфіры.