Лагер працы і адпачынку «Імпульс». Дзень 18

30.06.2022

30 чэрвеня Дзень прайшоў пад назвай «Мы за мір».

Пасля працоўнай акцыі з рабятамі была праведзена інфармацыйная пяціхвілінка «Асабістая гігіена школьніка», якая нагадала дзецям пра правілы гігіены падлеткаў. Правілы асабістай гігіены школьніка ўключаюць у сябе захаванне чысціні свайго цела і адзення, прытрымліванне строгаму рэжыму дня, правільнае харчаванне, рацыянальнае размеркаванне часу на вучобу і адпачынак, паўнавартасны сон, абавязковую фізічную нагрузку.

Падлеткі прынялі актыўны ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» па тэме: «Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, будуем будучыню» (да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь). Рабяты даведаліся аб гістарычна значнай даце ў лёсе краіны. Беларусы не толькі беражліва захоўваюць гісторыю пра гераічнае мінулае нашай краіны, але і робяць усё для таго, каб яна была «краінай для жыцця». Дзяржава прадпрымае ўсе меры для таго, каб кожны малады чалавек, які жыве ў Беларусі, быў упэўнены, што ён патрэбны сваёй краіне, што менавіта тут зможа рэалізаваць свае планы. Выхаванцы разважалі пра сучасную Беларусь і што яны, як прадстаўнікі будучых пакаленняў нашай Радзімы, могуць зрабіць для далейшага росквіту Беларусі.

У гэты дзень праводзілася работа па выхаванню паважлівага стаўлення да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, фарміраванне ў выхаванцаў разумення яе ролі і значэння. Надавалася належная ўвага па выкарыстанні дзяржаўных сімвалаў пры правядзенні ў правядзенні правядзенні Аукцыёна ведаў «Нашы сімвалы – наш гонар».

На ўрачыстай цырымоніі закрыцця лагера хлопчыкаў і дзяўчынак павіншавала начальнік лагера Л.М.Круглік і ўручыла граматы і прызы. Гэты дзень быў вясёлы і адначасова сумны.