Публікацыі даследчых работ Валасевіч Д. М.

Па мясцінах Эдварда Вайніловіча : зборнік даследчых прац навучэнцаў Слуцкага і Клецкага раёнаў / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; рэд. кал.: Н. Я. Новік [і інш.]; У. С. Пуцік (адк. рэд.). — Мінск: «ІВЦ Мінфіна», 2019. — 284 с. — (Серыя «Беларусь і Эдвард Вайніловіч»).

Выданне змяшчае навукова-даследчыя працы навучэнцаў сярэдніх школ, пераможцаў конкурсу, які праводзіўся ў Слуцкім і Клецкім раёнах Мінскай вобласці і быў прысвечаны вядомаму палітычнаму і грамадскаму дзеячу Эдварду Вайніловічу (1847—1928). У зборніку адкрыты новыя старонкі біяграфіі Э. Вайніловіча, што выразна падкрэсліваюць яго сувязь з родным краем. Аўтары выступаюць з шэрагам практычных прапаноў па ўвекавечванні памяці свайго земляка і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Адрасуецца настаўнікам і навучэнцам школ, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні айчыннай гісторыі.

Навукова-даследчая праца «Эдвард Вайніловіч: Клецкае пазыкова-ашчаднае таварыства (другая палова XIX  першая трэць XX ст.)» прымала ўдзел у XVIII Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцаў і моладзі ў рамках Года малой радзімы і размешчана ў анаціраваным каталозе матэрыялаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці на сайце

https://moiro.by/files/00206/obj/110/133553/doc/+%D0%AD%D0%94%D0%92%D0%90%D0%A0%D0%94%20%D0%92%D0%90%D0%99%D0%9D%D0%86%D0%9B%D0%9E%D0%92%D0%86%D0%A7_%D0%9F%D0%90%D0%A8%D0%9A%D0%9E,%20%D0%9A%D0%9E%D0%A1%D0%A2%D0%AE%D0%9A%D0%95%D0%92%D0%98%D0%A7_compressed.pdf у раздзеле «Матэрыялы вопыту педагагічнай дзейнасці».

Эдвард Вайніловіч: Клецкае пазыковаашчаднае таварыства

(другая палова XIX – першая трэць XX ст.)

Пашко Міхаіл, вучань 11 класа ДУА «Кухчыцкі вучэбна-педага гічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Клецкага раёна»; Касцюкевіч Яўгенія, вучаніца11 класа ДУА «Кухчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Клецкага раёна»

У даследчай рабоце адноўлена гісторыя стварэння і дзейнасці Клецкага пазыкова-ашчаднага грамадства, якое было створана Эдвардам Вайніловічам – беларускім і польскім палітычным і грамадскім дзеячам канца XIX — пачатку XX стагоддзяў

Грамадзянскае

і патрыятычнае

выхаванне.

Эканамічнае

выхаванне