Метадычная капілка

Якасны склад педагагічных кадраў

разгарнуць

Графік павышэння кваліфікацыі педагагічнымі работнікамі ўстановы адукацыі ў 2022 годзе

разгарнуць

Каталог друкаваных выданняў Кухчыцкага НПК. 2022/2023 н.г.

разгарнуць

Каталог друкаваных выданняў педагогаў установы адукацыі

разгарнуць

Картатэка абагульнення эфектыўнай педагагічнай практыкі педагогаў

разгарнуць

Картатэка

 абагульнення эфектыўнай педагагічнай практыкі педагогаў

п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка.

Прадмет, стаж работы, катэгорыя

Тэма абагульнення вопыту работы

Год абагульнення вопыту

Напрацоўкі і матэрыялы

 

1.

Лобка

Данута

Рышардаўна Настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 31 год

Лексическая работа на уроках русского языка

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2010/2011 н.г.

Распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў

2.

Чывель

Аксана

Аляксееўна Настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 19 гадоў

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай дзейнасці

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2012/2013 н.г.

Распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў

3.

Валасевіч Данута Міхайлаўна

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 30 гадоў

 

Кампетэнтнасны падыход у навучанні гісторыі і грамадазнаўства як сродак фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэрыялу (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2014/2015 н.г.

Практычныя матэрыялы па арганізацыі праектна-даследчай дзейнасці

4.

Лобка

Данута

Рышардаўна Настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 34 гады

Лексическая работа на уроках русского языка

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2015/2016 н.г.

Распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў

5.

Мілішкевіч

Сафія

Васільеўна Настаўнік матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 32 гады

Выкарыстанне вусных практыкаванняў у адукацыйным працэсе па

матэматыцы як сродак фарміравання вылічальных навыкаў навучэнцаў

Выступленне на педагагічным савеце (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2016/2017 н.г.

Распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў

6.

Аўдзей Людміла Эдуардаўна

Настаўнік геаграфіі і біялогіі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 21 год

Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках геаграфіі як важнейшая ўмова

актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэрыялу (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2017/2018 н.г

Распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў

7.

Валасевіч Данута Міхайлаўна

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 34 гады

 

Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках гісторыі як найважнейшая ўмова актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў і кампетэнтнасці педагога

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэрыялу (прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2018/2019 н.г.

Практычныя матэрыялы па арганізацыі праектна-даследчай дзейнасці

8.

Валасевіч Данута Міхайлаўна

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 35 гадоў

 

Фарміраванне даследчых кампетэнцый вучняў на ўроках гісторыі

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэрыялу 2019/2020 н.г.

Практычныя матэрыялы па фарміраванні даследчых кампетэнцый вучняў на ўроках гісторыі

9.

Валасевіч Данута Міхайлаўна

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 36 гадоў

 

Рэсурсны цэнтр як сродак удасканалення прафесійных кампетэнцый педагогаў

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэрыялу 2020/2021 н.г.

Практычныя матэрыялы па ўдасканаленні прафесійных кампетэнцый педагогаў

10.

Ждановіч Кацярына Аляксандраўна

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Стаж – 10 гадоў

Рухомыя гульні як сродак развіцця спрытнасці малодшых школьнікаў

Выступленне на педагагічным савеце з прэзентацыяй матэ рыялу

(прадастаўленне матэрыялаў у форме  брашуры)

2020/2021 н.г.

Практычныя матэрыялы па ўдасканаленні фізічнага развіцця малодшых школьнікаў

згарнуць

Педагагічны савет  "Аналіз работы педагагічнага калектыва НПК за 2021/2022 навучальны год"

30.08.2022
разгарнуць

30.08.2022 згодна з планам работы ўстановы адукацыі быў праведзены педагагічны савет  "Аналіз работы педагагічнага калектыва НПК за 2021/2022 навучальны год". На педагагічным савеце быў праведзены падрабязны аналіз работы калектыва па вучэбнай, метадычнай,  выхаваўчай рабоце, кадравым і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ў  2021/2022 навучальным годзе.  Выпрацаваны асноўныя накірункі дзейнасці ў новым навучальным годзе.

згарнуць

Інструктыўна-метадычная нарада "Аб нарматыўных прававых і лакальных актах у сферы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе"

25.08.2022
разгарнуць

З мэтай якаснай падрыхтоўкі да новага навучальнага года 25.08.2022 была праведзена інструктыўна-метадычная нарада "Аб нарматыўных прававых і лакальных актах у сферы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе". Падчас нарады падрабязна былі разгледжаны асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў новым навучальным годзе, патрабаванні  да планавання па вучэбных прадметах, вядзення ўстаноўленай планавай і ўлікова-справаздачнай дакументацыі.

згарнуць

Педагагічны савет

28.05.2022
разгарнуць

28.05.2022 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год быў праведзены педагагічны савет па пытаннях “Аб допуску вучняў ІX класа да выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі”, “Аб допуску вучняў XІ класа да выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі”, дзе былі прааналізаваны вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ІX і XІ класаў за 2021/2022 навучальны год. Па выніках педагагічнага савета ўсе вучні дапушчаны да здачы выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

згарнуць

Пасяджэнне МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў

25.05.2022
разгарнуць

25.05.2022 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год прайшло пасяджэнне МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў па тэме “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у працэсе самаадукацыі”. У ходзе пасяджэння была прааналізавана дзейнасць метадычнага аб’яднання за 2021/2022 навучальны год, здадзены творчыя справаздачы настаўнікаў МА па тэмах самаадукацыі. 

згарнуць

Пасяджэнне МА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

24.05.2022
разгарнуць

24.05.2022 прайшло пасяджэнне МА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў форме панарамы вопыту па тэме "Педагагічны вопыт выкарыстання эфектыўных метадаў і прыёмаў актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках і ў пазаўрочны час".

У ходзе пасяджэння быў праведзены аналіз стварэння метадычнай і інфармацыйнай прасторы для ўдасканалення ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці і педагагічнага майстэрства настаўнікаў-прадметнікаў, праведзены творчыя справаздачы настаўнікаў МА па тэмах самаадукацыі, акцэнтавана ўвага на фарміраванне ў педагогаў патрэбнасці ў самаадукацыі і самаразвіцці, трансляцыі вопыту работы педагогаў праз абласныя і рэспубліканскія выданні.

згарнуць

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла

24.05.2022
разгарнуць
24.05.2022 адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла "Бесперапынная самаадукацыя педагога – ключ да поспеху вучня і настаўніка". Педагогі падзяліліся вопытам работы па тэмах самаадукацыі за 2021/2022 навучальны год.
згарнуць

Iнструктыўна-метадычная нарада з членамі экзаменацыйных камісій і педагогамі, якія задзейнічаны ў выпускной кампаніі

20.05.2022
разгарнуць

З мэтай якаснай падрыхтоўкі да выніковай атэстацыі па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі 20.05.2022 была праведзена інструктыўна-метадычная нарада з членамі экзаменацыйных камісій і педагогамі, якія задзейнічаны ў выпускной кампаніі. Падчас нарады былі разгледжаны пытанні афармлення і ацэньвання пісьмовых экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Настаўнікі, якія задзейнічаны ў выпускной кампаніі былі азнаёмлены з функцыянальнымі абавязкамі падчас  правядзення экзаменаў.      

згарнуць

Выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі

12.05.2022
разгарнуць

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год членамі камісіі была вывучана прафесійная дзейнасць настаўніка пачатковых класаў Рэзнік Таццяны Генадзьеўны. 

12.05.2022 адбылося выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі, дзе педагогам былі прадстаўлены матэрыялы з вопыту асабістай педагагічнай дзейнасці.

Па выніках пасяджэння настаўніку пачатковых класаў Рэзнік Т.Г.  прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе «настаўнік».

згарнуць

Атэстацыя педагагічных кадраў

11.05.2022
разгарнуць

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год, у рамках атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, настаўнікам пачатковых класаў Рэзнік Т.Г. у 2 класе быў праведзены ўрок рускай мовы па тэме «Предложение как единица речи. Знаки препинания в конце предложения».

Урок быў праведзены ў камбінаванай форме з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій. Усе заданні на ўроку былі накіраваны на фарміраванне станоўчых адносін да працы. Вучні складалі сказы, тэксты, прыказкі пра працу. Прымяняліся індывідуальныя, парныя, групавыя формы работы, шмат нагляднага і дыдактычнага матэрыялу, своечасова папярэджвалася стамляемасць дзяцей праз правядзенне фізкультхвілінак і зрокавай гімнастыкі ў музычнай форме па тэматыцы ўрока.

згарнуць

Выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі

29.04.2022
разгарнуць

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год членамі камісіі была вывучана прафесійная дзейнасць настаўніка пачатковых класаў Дзейка Дзіяны Алегаўны. 

29.04.2022 адбылося выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі, дзе педагогам былі прадстаўлены матэрыялы з вопыту асабістай педагагічнай дзейнасці.

Па выніках пасяджэння настаўніку пачатковых класаў Дзейка Дз.А.  прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе «настаўнік».

згарнуць

Атэстацыя педагагічных кадраў

07.04.2022
разгарнуць

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год, у рамках атэстацыі на прысваенне першай кваліфікацыйнай катэгорыі, 07.04.2022 настаўнікам пачатковых класаў Дзейка Дз.А. ў 1 класе быў праведзены ўрок матэматыкі па тэме «Двухзначныя лікі да 20» з прымяненнем мультымедыйнай прэзентацыі.

Урок быў праведзены ў форме падарожжа па казачным лесе. На працягу ўрока вучні выконвалі прыклады ў межах 20, рашалі задачы, разгадвалі рэбусы, малявалі. Прымянялася шмат нагляднага і раздатачнага матэрыялу, своечасова папярэджвалася стамляемасць дзяцей праз правядзенне фізкультхвілінак і зрокавай гімнастыкі па тэматыцы ўрока. На працягу ўрока выпрацоўвалі матэматычныя ўменні і навыкі вучняў.

«С голубого ручейка начинается река. Ну, а дружба начинается с улыбки»,– такімі словамі пачалася гульнявая праграма «Вясёлка сяброўства» ў 1 класе, якая праводзілася ў рамках атэстацыі настаўніка пачатковых класаў Дзейка Дзіяны Алегаўны.

Першакласнікі знаёміліся з паняццямі «сябар», «падтрымка», «узаемадапамога», малявалі вясёлку сяброўства, спявалі песні, складалі кветку пажаданняў, вучыліся дарыць адзін аднаму кампліменты і даваць ацэнку ўчынкам любімых герояў мультыплікацыйных фільмаў і казак.

Займальная форма мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў першакласнікаў аб узаемаадносінах людзей, аб сяброўстве. Праграма была накіравана на згуртаванне класнага калектыву, развіццё ўменняў працаваць у камандзе.

згарнуць

Нарада пры дырэктары

28.03.2022
разгарнуць

28.03.2022 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год была праведзена нарада пры дырэктары па пытаннях “Вынікі работы ўстановы адукацыі за 3 чвэрць 2021/2022 навучальнага года”, “Ступень падрыхтаванасці вучняў 11 класа да выніковай атэстацыі”, “Аб выкананні праграмнага матэрыялу па прадметах за ІІІ чвэрць 2021/2022 навучальнага года”, “Аб выкананні правіл унутранага распарадку і наведванні заняткаў вучнямі НПК”, “Вынікі праверкі школьнай дакументацыі”. На нарадзе быў праведзены падрабязны аналіз работы педагагічнага калектыва за 3 чвэрць 2021/2022 навучальнага года і падрыхтоўкі вучняў 11 класа да выніковай атэстацыі.

згарнуць

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання дырэктароў школ Клецкага раёна

18.03.2022
разгарнуць

18.03.2022 на базе ДУА “Кухчыцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання дырэктароў школ Клецкага раёна.

Удзельнікі гуртка “Ляночак” сустэлі гасцей флэш-мобам “Мы – маладыя, надзея краіны”. У рамках прэзентацыі адукацыйнага працэсу былі праведзены: занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” “Наша краіна” ў дашкольнай групе, факультатыўны занятак у 2 класе  “Задачы на вызначэнне часу па гадзінніку, па календары”, занятак аб’яднання па інтарэсах “Чараўніцы” (5-7 класы), урок матэматыкі ў профільнай групе 10 класа на тэму “Корань n-ай ступені з ліку”, факультатыўны занятак “Увядзенне ў аграрныя прафесіі” у 11 класе “Знакамітыя работнікі сельскай гаспадаркі рэгіёна”.

Падчас мерапрыемства настаўнік-метадыст Валасевіч Д.М. правяла майстар-клас “Каб помніць заўжды…”. Выкарыстоўваючы метады драматызацыі, кейс-стадзі кіраўнікі школ працавалі з тэкстамі, фотаздымкамі з асабістага архіву настаўніка, медыятэкстамі, архіўнымі дакументамі. Майстар-клас быў накіраваны на актуальныя пытанні памяці падзей Халакоста, дыскрымінацыі, генацыду, сегрэгацыі, месц памяці.

Кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у каляндарна-абрадавым свяце “Гуканне вясны”.

згарнуць

Педагагічны савет “Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе як сродак павышэння якасці адукацыі навучэнцаў”

11.01.2022
разгарнуць

11.01.2022 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год быў праведзены педагагічны савет “Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе як сродак павышэння якасці адукацыі навучэнцаў”.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч А.І. паведаміла аб традыцыйных (малюнкі, фотаздымкі, доследы і эксперыменты, макеты, фігуры, відэа-дэманстрацыі з гукам, карты, схемы, графікі, калаж…) і сучасных сродках візуалізацыі (карта-ведаў або інтэлект-карта, скетч, скрайбінг, стужка часу…) і прымяненні іх педагогамі ўстановы. Акцэнтавала ўвагу на тым, што ў працэсе навучання павінны прысутнічаць аптымальныя суадносіны выбару візуальных сродкаў навучання.

Аўдзей Л.Э., настаўнік біялогіі і геаграфіі, правяла майстар-клас па мадэліраванні сучаснага ўрока з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі.

Настаўнік фізікі Вараб’ёва Л.П. спынілася на магчымасцях выкарыстання вучэбных матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса (eіor.by) па  вучэбным прадмеце «Фізіка».

Навіцкая Г.В. паведаміла аб эфектыўнасці выкарыстання візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў фарміраванні чытацкай і матэматычнай граматнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Матэматыка».

Аб фарміраванні іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў з дапамогай тэхнік візуалізацыі расказала настаўнік анлійскай мовы Кулік Д.М. Дар’я Мікалаеўна спынілася на выкарыстанні прыёма “ментальнай карты” для работы з лексічным, граматычным і фанетычным матэрыялам.

Чывель А.А. давяла да ведама прысутных формы праектавання вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў візуалізацыі інфармацыі.

Валасевіч Д.М., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, прадэманстравала прымяненне метадаў “майндмэпінг”, “фішбоун”, “манга”, “грэйтэнг”, “харпт”, табліц Донны Огл, Ісякавы, кругоў Эйлера на ўроках сацыяльна-гуманітарнага цыкла. З дапамогай настаўнікаў на прыкладзе эпізода з жыцця Ю.А.Гагарына (прыём у англійскай каралевы) прадставіла метад “старытэлінг”.

Выступленні суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі, відэаролікамі.

згарнуць

Выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі

17.12.2021
разгарнуць

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год членамі камісіі была вывучана прафесійная дзейнасць настаўніка рускай мовы і літаратуры Скіба І.А. і кіраўніка фізічнага выхавання Ждановіч К.А. 17.12.2021 адбылося выніковае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі, дзе педагогамі былі прадстаўлены матэрыялы педагагічнай дзейнасці па адпаведных накірунках.

Па выніках пасяджэння атэстацыйнай камісіі настаўніку рускай мовы і літаратуры Скіба І.А. прысвоена другая кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе «настаўнік», Ждановіч К.А. прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе «кіраўнік фізічнага выхавання».

згарнуць

Вывучэнне асобаснага развіцця вучняў ІХ, ХІ класаў і псіхалагічныя аспекты навучання і выхавання вучняў V класа

07.12.2021
разгарнуць

7 снежня 2021 года згодна з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 02.09.2021 № 623 “Аб арганізацыі работы па правядзенні маніторынга (вывучэння) якасці агульнай сярэдняй адукацыі у 2021/2022 навучальным годзе”, загадам начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама ад 29.09.2021 № 445 “Аб правядзенні маніторынга (вывучэння) якасці агульнай сярэдняй адукацыі у 2021/2022 навучальным годзе” і на падставе загада начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама ад 29.11.2021 № 975 “Аб арганізацыі работы па правядзенні маніторынга (вывучэння) якасці агульнай сярэдняй адукацыі у 2021/2022 навучальным годзе” ва ўстанове адукацыі праводзілася вывучэнне якасці агульнай сярэдняй адукацыі па накірунках: вывучэнне асобаснага развіцця вучняў ІХ, ХІ класаў і псіхалагічныя аспекты навучання і выхавання вучняў V класа.

У правядзенні маніторынга ў рэжыме анлайн былі задзейнічаны вучні V, ІХ, ХІ класаў, іх бацькі, настаўнікі і класныя кіраўнікі.

Вучні ІХ і ХІ класаў, акрамя анкетавання, выконвалі малюначны тэст.

 

 

згарнуць

Атэстацыя педагагічных кадраў

06.12.2021
разгарнуць

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год, у рамках атэстацыі настаўнікам рускай мовы і літаратуры Скіба І.А. ў 10 класе быў праведзены ўрок па тэме «Человек и природа в лирике Ф.И. Тютчева». На працягу ўрока вучні знаёміліся з асноўнымі падзеямі ў жыцці і творчасці паэта, выпрацоўвалі ўменні аналізаваць лірычныя творы. Значная ўвага надавалася выхаванню пачуцця павагі да роднай прыроды.

Да ўрока вучні рыхтавалі апераджальныя заданні: прэзентацыі «Жизнь и творчество Ф.И.Тютчева», матэрыялы рубрыкі «Интересные факты о жизни и творчестве Ф.И.Тютчева». Выразна чыталі вершы «Не то, что мните вы, природа…», «Природа – сфинкс. И тем она верней…», запаўнялі табліцы, складалі сінквейн, малявалі. На дошцы была аформлена выстава работ вучаніцы 10 класа.

згарнуць

Нарада пры дырэктары

30.11.2021
разгарнуць

30.11.2021 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2021/2022 навучальны год была праведзена нарада пры дырэктары, дзе былі разгледжаны пытанні “Стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў ў дашкольнай групе”, “Стварэнне камфортных умоў пры пераходзе з пачатковага звяна ў сярэдняе”, “Стан выкладання вучэбнага прадмета “Хімія” ў школе”, “Вынікі правядзення тыдня педмайстэрства МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў”, “Вынікі праверкі школьнай дакументацыі”. На нарадзе быў праведзены падрабязны аналіз работы педагагічнага калектыва па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

згарнуць

Атэстацыя педагагічных кадраў

30.11.2021
разгарнуць

30.11.2021

У рамках атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі кіраўніку фізічнага выхавання Ждановіч К.А. у рознаўзроставай дашкольнай групе была праведзена фізкультурная забава “Падарожжа ў краіну Алімпійскіх гульняў”. Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне ў дашкольнікаў уяўленняў аб сучасных алімпійскіх гульнях.

Падчас забавы дашкольнікі ўдзельнічалі ў розных эстафетах, развівалі фізічныя якасці, былі актыўнымі, з задавальненнем выконвалі ўсе заданні.  Пры правядзенні занятка кіраўнік фізічнага выхавання Ждановіч К.А. прадэманстравала высокі метадычны ўзровень, веданне дашкольнай педагогікі, навыкі планавання работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту.

26.11.2021

У рамках атэстацыі на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніку рускай мовы і літаратуры Скібе І.А. ў 7 класе быў праведзены адкрыты ўрок па тэме “Обобщение изученного о глаголе. Морфологический разбор глагола”. Мэтай урока з'яўлялася абагульненне атрыманых практычных і тэарэтычных ведаў вучнямі па тэме “Глагог”; развіццё лагічнага і аналітычнага мыслення, зрокавай і слыхавой памяці, актыўнага слоўнікавага запасу слоў; выхаванне пачуцця патрыятызму.

Падчас урока былі выкарыстаны такія формы работы, як “Бліц-апытванне”, праца з карткамі зваротнай сувязі (правапіс канчаткаў дзеясловаў -А, -О), заданні “Машынапіснае бюро”, “Лічбавая дыктоўка”, “Вызнач спражэнне”, марфемны і марфалагічны разборы дзеясловаў, лінгвістычная галаваломка, слоўнікавая работа, работа з тэкстам “Белавежская пушча”.

25.11.2021

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год, у рамках атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі кіраўніку фізічнага выхавання Ждановіч К.А. у рознаўзроставай дашкольнай групе быў праведзены фізкультурны занятак “Мой вясёлы мяч”.

На працягу занятка дзеці развівалі фізічныя якасці: выконвалі практыкаванні з мячамі, практыкаваліся ў раўнавазе, развівалі хуткасць і спрытнасць, трэніравалі ўважлівасць. Былі актыўнымі, з задавальненнем выконвалі заданні.  Асабліва цікавымі і захапляльнымі для выхаванцаў сталі рухомыя гульні “Збяры мячы”, “Дагані мяч”, “Збі кеглю”. Пры правядзенні занятка кіраўнік фізічнага выхавання Ждановіч К.А. прадэманстравала высокі метадычны ўзровень, веданне дашкольнай педагогікі, дзіцячай псіхалогіі і методыкі, навыкі планавання работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту.

Фотаальбом 

згарнуць

Жнівеньскі педагагічны савет

31.08.2021
разгарнуць

31.08.2021 прайшоў жнівеньскі педагагічны савет на тэму "Аналіз дзейнасці ДУА "Кухчыцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" за 2020/2021 навучальны год і асноўныя накірункі дзейнасці ў 2021/2022 навучальным годзе". На педагагічным савеце былі падведзены вынікі папярэдняга навучальнага года і вызначаны асноўныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2021/2022 навучальным годзе, расстаўлены прыярытэты ў навучанні, выхаванні і развіцці навучэнцаў, акрэсліны мэта і задачы педагагічнай дзейнасці.

згарнуць
Дадаткова ў гэтым раздзеле