Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
30 жніўня 2024 года ва ўстанове адукацыі адбыўся педагагічны савет "Аб стане і перспектывах адукацыйнага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе: вопыт, рэсурсы, прыярытэты развіцця ў 2024/2025 навучальным годзе".
Мэта педсавета заключалася ў тым, каб на аснове выяўленых праблем установы адукацыі вызначыць шляхі іх вырашэння для павышэння якасці адукацыйнага працэсу і рэзультатыўнасці работы педагогаў.
Задачы педсавета:
Плануемы вынік: дзейнасць педагагічнага калектыву па выкарыстанні станоўчых тэндэнцый у адукацыйным працэсе і павышэнні якасці адукацыі.
Педагагічны калектыў школы паставіў мэту і задачы на 2024/2025 навучальны год.
5 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў педагагічны савет "Выхаванне грамадзяніна-патрыёта: новыя інструменты і стратэгіі", на якім абмяркоўвалі пытанні выхавання патрыятызму, грамадзянскасці і маральнасці.
Мэта: распрацаваць адзіную сістэму работы выхаваўчага працэсу ўстановы па фарміраванні ў вучняў сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі.
згарнуць04.01.2024 згодна з планам работы ўстановы адукацыі на 2023/2024 навучальны год быў праведзены педагагічны савет "Удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў", дзе была прааналізавана сістэма работы з высокаматываванымі вучнямі, настаўнікі і выхавальнік дашкольнай групы падзяліліся вопытам работы па выкарыстанні сучасных методык і інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, разгледжаны пытанні па самаадукацыі як сродак павышэння педагагічнага майстэрства, а таксама удасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці як сродак павышэння якасці ўрока.
згарнуць