Інфармацыйна-метадычны кабінет - гэта магчымасць арганізаваць метадычную прастору для педагогаў, якая стварае аптымальны доступ да неабходнай інфармацыі ў любы час сутак, аператыўная метадычная дапамога маладым спецыялістам, магчымасць вопытным педагогам падзяліцца вопытам работы.
Мэта дзейнасці кабінета - стварэнне ўмоў для ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагога, росту яго творчага патэнцыялу.
Задачы інфармацыйна-метадычнага кабінета:
- стварае аптымальны доступ да неабходнай інфармацыі ў любы час сутак для педагогаў установы дашкольнай адукацыі;
- дазваляе атрымаць узоры неабходных дакументаў (навучальна-праграмнай дакументацыі, нарматыўных прававых дакументаў, метадычных рэкамендацый);
- забяспечвае аператыўную дапамогу ў рабоце педагога.