Абласны сацыяльна-педагагічны праект “Пісьмо сябру”
Запрашаем педагогаў і бацькоў да супрацоўніцтва ў рамках абласнога сацыяльна-педагагічнага праекта “Пісьмо сябру”.
Мы з задавальненнем раскажам Вам аб сваёй малой Радзіме – аграгарадку Кухчыцы, пазнаёмім Вас з прыроднымі і сацыяльнымі аб’ектамі бліжэйшага акружэння ў калектыўных пісьмах, малюнках і фотаздымках.
Дадзеная работа будзе садейнічаць узбагачэнню матэрыяламі па выхаванню асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб’ектамі бліжэйшага акружэння; развіццю звязнай мовы і культуры зносін у працэсе напісання калектыўных пісьмаў аб сваёй малой Радзіме.
З умовамі праекта вы можаце пазнаёміцца на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Карта фіксацыі адрасоў перапіскі