Школа Актыўнага Грамадзяніна

ШАГ "Гонар за Беларусь.Навука і інавацыі-сучаснасць і будучыня нашай эканомікі"

26.01.2023
разгарнуць

26 студзеня ў Кухчыцкай сярэдняй школе адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі-сучаснасць і будучыня нашай эканомікі" для вучняў 8-11 класаў.

Класны кіраўнік 9 класа Майсейчык В.В. звярнула ўвагу вучняў, што Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў з высокім узроўнем навукова-тэхнічнага развіцця. За гады незалежнасці навуковы патэнцыял краіны не толькі захаваны, але і істотна прымножаны. Гэта пацвярджаецца высокімі пазіцыямі ў міжнародных рэйтынгах.

Вікторыя Вітальеўна падкрэсліла, што паспяховы старт адукацыі пачынаецца ў школе. Менавіта школа дапамагае раскрыць талент дзіцяці, вызначыць яго здольнасці.

У рамках ШАГа вучням 8 класа, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, былі ўручаны падарункавыя вырабы "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь".    

згарнуць

ШАГ "Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню"

22.12.2022
разгарнуць

22 снежня ў Кухчыцкай сярэдняй школе адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню" для навучэнцаў 8-11 класа.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Валасевіч Данута Міхайлаўна, настаўнік-метадыст гісторыі і грамадазнаўства ДУА "Кухчыцкай сярэдняй школы Клецкага раёна", якая распавяла прысутным пра тое, як вельмі важна захоўваць памяць пра падзеі. Скончыла Данута Міхайлаўна свой выступ словамі: "Чым больш людзей будуць памятаць пра гэтыя даты, тым больш шанцаў не дапускаць паўтарэння падобнага ў далейшым дзеля жыцця і шчаслівай будучыні нашых дзяцей і ўнукаў".

згарнуць

ШАГ "Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць-надзейны падмурак незалежнасці"

24.11.2022
разгарнуць

24 лістапада ў Кухчыцкай СШ прайшоў інфармацыйны праект ШАГ "Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць-надзейны падмурак незалежнасці" (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў). Людміла Эдуардаўна Аўдзей, класны кіраўнік 10 класа, звярнула ўвагу на асноўныя элементы "Машынабудаванне-аснова і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны", "Беларусь – "краіна вялікай хіміі"", "Горна-абагачальны камбінат ААТ "Беларуськалій" – нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь". Запрошаны госць быў дырэктар ААТ "Кухчыцы" Здрок Сяргей Паўлавіч, які паведаміў дзецям пра вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага напрамку.

згарнуць

ШАГ "Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі"

27.10.2022
разгарнуць

27 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекту “Школа актыўнага грамадзяніна” на тэму “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі» для навучэнцаў 8-11 класа.

Класны кіраўнік Майсейчык В.В. звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што ў Рэспубліцы Беларусь кожнаму грамадзяніну гарантавана права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Карончык Вікторыя Сяргееўна, прававы інспектар па працы Клецкага раённага аб'яднання прафсаюзаў, якая расказала прысутным аб правах рабят, аб тым дзе менавіта яны могуць даведацца інфармацыю, якая іх цікавіць. Вікторыя Сяргееўна нагадала хлопцам аб формах адказнасці падлеткаў за тыя ці іншыя ўчынкі, адказала на пытанні, якія хвалявалі навучэнцаў.

згарнуць

ШАГ "Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна"

22.09.2022
разгарнуць

22 верасня ў Кухчыцкім НПК адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна" для навучэнцаў 8-11 класаў.

Класны кіраўнік Кулік Д.М. звярнула ўвагу навучэнцаў, што ў Рэспубліцы Беларусь праходзіў праект "Цягнік памяці", Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь).

Удзельнікамі патрыятычнага праекта "Цягнік Памяці " сталі 200 беларускіх і расійскіх школьнікаў, па 100 ад кожнай краіны, якія за 15 дзён наведалі некалькі гарадоў дзвюх краін. Школьнікі азнаёміліся з асноўнымі вехамі Вялікай Айчыннай вайны, да якіх быў прывязаны маршрут руху цягніка, сталі ўдзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў (сустрэчы з ветэранамі, наведванне музеяў, рэканструкцыі ваенных падзей і інш.).

Дар'я Мікалаеўна падкрэсліла, што самае галоўнае: захаваць гістарычную памяць аб тых, хто абараняў нашу радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто аддаваў сваё жыццё, каб мы з вамі жылі ў мірнай, спакойнай дзяржаве.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Есіс Людміла Аляксандраўна, кіруючая справамі Кухчыыцкага сельскага выканаўчага камітэта, якая распавяла прысутным пра станаўленне свайго жыццёвага вопыту і настроіла вучняў на адказны выбар прафесіі. Галоўным дэвізам выступу Ірыны Аляксандраўны стала фраза "Усё ў вашых руках!", якая прымусіла задумацца пра важнасць адукацыі ў яго жыцці, аб пабудове далейшага свайго жыццёвага шляху.

згарнуць