РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ЭКАЛАГІЧНАЯ АКЦЫЯ «СЦЯЖЫНКАМІ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ»

Даўжыня маршрута – 10 км.

Спосаб руху па маршруце –  веласіпед.

Працягласць маршрута  – 1 гадзіна 30 мінут.

Аб’екты маршрута

1.Барычава, парк Барычава сучасная паркавая зона аг.Кухчыцы, якая сфарміравалася на аснове лясных дач гаспадаркі фальварка Барычава.

2. Пільнікаўшчына участак зямнога надзелу паміж Кухчыцамі і Ліскавам, які належаў пасля камасацыі гаспадару з прозвішчам Пільнік.

3.Астравок узгорак на паўднёвым ўсходзе ў двух кіламетрах ад аг.Кухчыцы, які з 1920 года ўяўляў сабой засценак з аднаіменнай назвай.

4. Клапытычы фальварак, які знік у 40-х гадах ХХ ст., на месцы якога ўтварылася аднаіменнае паселішча, у 60-х – было пераіменавана ў Іскры.

5.Амелькаў лужок забалочаная мясцовасць на поўдзень ад Кухчыц, дзе да 40 гадоў ХХ стагоддзя працякаў ручай.

6.Верамейкава поле  участак зямнога надзелу паміж Салаў’ямі і Кухчыцамі, які належаў пасля камасацыі гаспадару з прозвішчам або імем Верамей, Верамейка).

7. Забэлаўшчызна участак палеткаў на паўночнай ускраіне Салаўёўскага лесу, які на карце Шуберта 1904 года паказаны як фальварак Забэлаўшчызна.

8. Кернажычы участак саду ў адлегласці 4 км на захадзе ад Кухчыц, які у пачатку ХХ стагоддзя ўяўляў сабой заможны фальварак, які належаў старажытнаму шляхецкаму роду Кернажыцкіх.

9. Курганы тэрыторыя паміж аг.Кухчыцы і в. Салаўі, дзе знаходзяцца швецкія пахаванні 1706 года.

10. Стэпаў сад прыватны дом са старасвецкім садам, гаспадыняй якого была Стэпа або Стэпаніда. Сядзіба не была перанесена ў 60 гадах ХХ ст. у вёску Кухчыцы.

11. Кадаўбы зямны надзел на ўсходзе ўрочышча Старына у адлегласці 2 км ад сучаснага аграгарадка Кухчыцы, дзе жыла сям’я Кадабчукоў.

12. Жужаль паселішча, якое на картах 1900 года ўпамінаецца як Копань Жужаль. У 60-х гадах ХХ стагоддзя было пераіменавана, сёння – участак сучасных Кухчыц.

13. Асаднікі або Асада мясцовасць паміж Кухчыцамі і Клецкам. Месца пражывання польскіх каланістаў-асаднікаў у 1920-1940 гадах.

14. Раманоўшчына тэрыторыя паміж Кухчыцамі і Клецкам, уладальнікамі якога з’яўляліся Раманоўскія або Раманчыкі.

15. Раманчукоў сад былая тэрыторыя сада ААА «Кухчыцы», які быў закладзены на аснове сада гаспадаркі Раманчука.

16. Ракашы участак паміж Кухчыцамі і Дунайчыцамі, які належаў роду Ракашоў або Рокаш.

17. Лахоўшчына участак палеткаў паміж Кухчыцамі і Дунайчыцамі, дзе да 60-х гадоў быў аднаіменны хутар. Назва хутара сфарміравалася ад месцазнаходжання паселішча – у лагчыне паміж узгоркамі.

18. Гета або Геця перавулак Мірны ў Кухчыцах. Першы варыянт наймення ўжываюць людзі сярэдняга і маладога ўзросту і ўспрымаюць яго як «абмежаваная прастора».

Ссылка на видеоальбом https://yadi.sk/i/xsDtI7sZjq7FOw

Дадаткова ў гэтым раздзеле