Міншчына спартыўная. Вясна

28 мая

разгарнуць

28 мая ў Кухчыцкім НПК з удзелам рабят 2-9 класаў прайшло спартыўнае свята “Прывітанне, лета!”. Камандам навучэнцаўдзяцей былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы з бегам, з мячамі, з абручом, скакалкамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе былі шчаслівыя! А шчаслівыя ад захаплення вочы – лепшая ўзнагарода ўсім арганізатарам свята…

згарнуць

7 мая

разгарнуць

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» рабяты 1-4 класаў былі задзейнічаныя ў правядзенні спартыўных эстафет «Рэкорды Перамогі».

Камандам "Факел" і "Зорка" былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячом і абручом, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя, разумовыя здольнасці і навыкі. Усе этапы спартовых эстафет праходзілі ў напружанай барацьбе. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Каманды, амаль усе эстафеты, прайшлі з роўным лікам, але ўсё ж перамогу атрымала каманда "Зорка" з невялікай розніцай у ліку.

згарнуць

30 красавіка

разгарнуць

30 красавіка у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы 5-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявой праграме на свежым паветры «Вясновы марафон». Хлопцы і дзяўчынкі спаборнічалі ў розных эстафетах, такіх як «Кенгуру», «Бег у абручы парамі», «Хуткія хакеісты», «Не ўпусці мяч», «Футбол», і імкнуліся быць першымі. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў паказалі свой спрыт, шпаркасць і знаходлівасць.

Фотаальбом 

згарнуць

23 красавіка

разгарнуць

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» сярод зборных каманд навучэнцаў 5-8 класаў быў праведзены турнір па футболе.

Усе ўдзельнікі прадэманстравалі шпаркасць, спрыт, добрую каардынацыю рухаў, валоданне тэхнічнымі прыёмамі і зладжанае каманднае ўзаемадзеянне. Ва ўпартай барацьбе першае месца занялі хлопцы і дзяўчынкі з 7 класа. Пасля заканчэння матча ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі. Яркая, цікавая гульня рабят даставіла ўсім велізарнае задавальненне.

згарнуць

16 красавіка

разгарнуць

У рамках акцыі «Міншчына спартовая. Вясна» з навучэнцамі 2-8 класаў праведзена спартыўна-забаўляльная праграма «Вясновы квэст» з мэтай фармавання цікавасці да заняткаў спортам, стварэння радаснага настрою.

Ідучы па станцыях "Мы - за ЗЛЖ", "Спартыўнае сховішча", "Здароўе", "Эрудыт", "Эстафеты" маршрутных лістоў квэста члены каманд "Удальцы" і "Спартсмены" склалі прыказкі, разгадалі крыжаванку, адказалі на інтэлектуальныя спартыўныя пытанні, падабралі да кожнай літары словы «ЗДАРОЎЕ» сінонімы, якія маюць дачыненне да здаровага ладу жыцця.

Фотаальбом 

згарнуць

9 красавіка

разгарнуць

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» з навучэнцамі 2-4 класаў праведзены спаборніцтвы «Залатая скакалка» з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў і выяўлення наймацнейшых у скачках праз скакалку. Пераможцу вызначалі па найвялікай колькасці скачкоў праз скакалку за 1 хвіліну.

згарнуць

2 красавіка

разгарнуць

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» з навучэнцамі 2-6 класаў праведзены спартыўныя эстафеты «Вясновыя старты».

Рабятам было неабходна прайсці некалькі этапаў, кожны з якіх патрабаваў пэўных фізічных навыкаў: «Пераход балота», «Насільшчыкі», «Бег у мяшках», «Дружная пара», «Скачкі ў даўжыню», «Каракаціца». Юныя спартсмены нашай школы з задавальненнем прынялі ўдзел у спаборніцтвах і паказалі, што гатовы пакараць розныя дыстанцыі і спраўляцца з цяжкасцямі.

згарнуць

26 сакавіка

разгарнуць

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» з вучнямі 5-8 класаў праведзены ўнутрышкольныя спаборніцтвы па піянерболе з мэтай умацавання здароўя дзяцей і далучэння да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

У турніры прынялі ўдзел 4 каманды. Неабходна адзначыць упэўненую гульню ўсіх дзяцей, якія стабільна выконвалі дакладную і моцную падачу, кідкі, а таксама лоўлю мяча. У нялёгкай барацьбе перамогу атрымала каманда 7 класа. Пераможцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны граматамі. Удзельнікі і балельшчыкі атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці!

Фотаальбом 

згарнуць

19 сакавіка

разгарнуць

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у спартыўнай гадзіне «Скакалка, абруч, мяч, я - спартыўныя сябры». У рамках спаборніцтваў удзельнічалі дзве каманды: "Смелыя рабяты" і "Меткія стрэлы". Члены каманд прадэманстравалі свае навыкі валодання мячом, скачкоў на скакалцы, праз абручы і камандны стыль гульні. Было шмат яркіх момантаў і пераможных ачкоў. Па выніку, з невялікім адрывам, перамогу атрымала каманда "Меткія стрэлы".

Фотаальбом 

згарнуць

5 сакавіка

разгарнуць

5 сакавіка ў Кухчыцкім НПК у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у рухомых гульнях «Насустрач вясне» з мэтай развіцця фізічных, камунікатыўных і творчых здольнасцяў. Рабяты прынялі ўдзел у розных эстафетах: скачкі на фітболах, вядзенне і кіданне мяча, паласа перашкод і інш. Хлопцы і дзяўчынкі атрымалі зарад энергіі, мора станоўчых эмоцый.

Фотаальбом 

згарнуць
Дадаткова ў гэтым раздзеле