Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” вучні 1-4 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі школьнага турніру па дартсе. З першага погляду здаецца, што дартс – гэта спакойная гульня. Аднак, яна развівае мышцы, развівае каардынацыю рухаў, вакамер і дакладнасць кідка. Многія любяць гуляць у дартс для псіхалагічнай разгрузкі. Самым актыўным ўдзельнікам турніру былі ўручаны граматы пераможцаў. У выніку спаборніцтва рабяты займальна правялі час і атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.
згарнуць12 лістапада Ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел ў фізкультурна-аздараўленчым мерапрыемстве "Пяць алімпійскіх калец" з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, уцягвання вучняў у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, умацавання здароўя вучняў. У пачатку мерапрыемства настаўнік фізкультуры пазнаёміла дзяцей з асобай аснавальніка сучаснага алімпійскага руху П’ера дэ Кубертэнэ. Далей рабяты паўдзельнічалі ў конкурсах "Тунэль", "Алімпійскі агонь", "Выдатны", "Пераправа з абручамі", "Ядро". Гульні дапамаглі атрымаць дзецям станоўчы зарад эмоцый, бадзёрасці і здароўя.
згарнуць5 лістапада ў рамках акцыі «Міншчына спратыўная. Восень» сярод вучняў 2-7 классаў прайшла камандная гульня «Вясёлы мяч». Задачамі гэтага спартыўнага мерапрыемства сталі: павышэнне ўзроўню фізічнай, маральнай і духоўнай культуры навучэнцаў; прыцягненне вучняў да рэгулярных заняткаў актыўнымі відаміспорту; прапаганда і папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Дзве каманды хлопчыкаў і дзяўчынак сышліся на пляцоўцы для выяўлення наймацнейшага. Кожная каманда была поўная сіл і ўпэўненасці ў перамозе. Дух спаборніцтва і воля да перамогі панавала на працягу ўсіх спаборніцтваў.
згарнуць29 кастрычніка ў рамках акцыі «Міншчына спратыўная. Восень» сярод вучняў 5-9 классаў прайшла спартландыя «Спорт любіць-моцным і здаровым быць». Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўлялася развіццё ў дзяцей інтарэсу да спорту, разумення значэння спорту ў жыцці чалавека. Рабяты праяўлялі свае фізічныя здольнасці ў такіх практыкаваннях, як эстафета з мячом, са скакалкай, абручом, з абручом і кеглямі, з абручом і мячом.
згарнуць22 кастрычніка ў рамках акцыі «Міншчына спратыўная. Восень» сярод вучняў 5-9 классаў прайшлі спаборніцтвы па шашкам і шахматам. Мэтай гэтага мерапрыемства было выяўленне хлопцаў і дзяўчат, якія ўмеюць добра гуляць у шашкі, прывіць цікавасць да гэтай гульні, якая развівае логіку, увагу, мысленне дзяцей. У пачатку спаборніцтваў настаўнік пазнаёміла ўдзельнікаў спаборніцтваў з гісторыяй узнікнення шашак.
Змагаючыся са сваімі сапернікамі, вучні паказалі, што гульні ў шашкі і шахматы разнастойныя і не такія простыя, як можа падацца з першага погляду. Гэтае спаборнцтва ў самавалоданні, логіцы, а таксама ва ўменні пралічваць хады саперніка. Гульня выклікала вялікую цікавасць у дзяўчат.
згарнуць15 кастрычніка ў рамках акцыі «Міншчына спратыўная. Восень» прайшла спартландыя «Мама, папа,я-дружная сям’я». Шкада, што матуля прыйшла толькі адна, але гэта не сапсавала дзецям настрой. Яны з задавальненнем паўдзельнічалі ў самых розных конкурсах «На зарадку я», «Слоўны перапалох я», «Вясёлая рыбалка я», «Самы спрытны я», «Будаўнікі», якія спрыялі развіццю рухальных якасцей і разумовых здольнасцяў навучэнцаў, умацаванню сяброўскіх адносін паміж аднагодкамі, фарміраванню здаровага ладу жыцця. У ходзе мерапрыемства выкарыстоўваўся такі спартыўны інвентар, як абручы, кеглі, скакалкі, кольцы, мячы рознай велічыні.
згарнуць1 кастрычніка ў рамках акцыі "Міншчына спратыўная. Восень" паміж вучнямі 1-8 класаў прайшла "Малая алімпіяда". Дзеці прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах: выконвалі заданні на спрыт і кемлівасць, спаборнічалі ў выкананні заданняў на хуткасць і трапнасць, падтрымліваючы і дапамагаючы адзін аднаму. У час алімпіяды адчувалася вясёлая і прыязная атмасфера, не было пасіўных назіральнікаў, нягледзячы на тое, што пры правядзенні эстафет прысутнічай спаборніцкі момант.
згарнуцьУ рамках рэалізацыі абласной акцыі "Міншчыны спартыўная" праводзіўся фізкультурны вольны час "Гэта я, гэта я, гэта усе мае сябры". Падчас мерапрыемства дзеці актыўна удзельнічалі ў спартыўных эстафетах і конкурсах, гулялі ў рухомыя гульні. У выніку дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і выдатнага настрою на ўвесь дзень.
згарнуць24 верасня ў рамках акцыі "Міншчына спратыўная. Восень" паміж вучнямі 5-8 класаў прайшла гульня забава "Восеньскі настрой" з мэтай развіцця шпаркасці і хуткасці рэакцыі, ўвагі, ўдасканалення хуткасна- сілавых якасцяў, выхавання разумення каштоўнасці здароўя, патрэбнасці быць здаровым, моцным.
У спартыўнай зале панаваў спаборніцкі дух, цікавасць каманд была на вышэйшым узроўні. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю шпаркасць, цягавітасць, праявілі кемлівасць, спрыт і зарадзіліся энергіяй на наступны тыдзень.
згарнуць17 верасня ў рамках акцыі "Міншчына спратыўная. Восень" паміж навучэнцамі 3-6 класаў прайшла рухомая гульня "Паміж двух агнёў". Мэтай спаборніцтваў было ўмацаванне здароўя, фізічнай падрыхтоўкі вучняў, прапаганды здаровага ладу жыцця, развіцця пачуцця адказнасці і калектывізму. Па рэзультатам гульні І месца заняў 4 клас.
У спартыўнай зале панаваў спаборніцкі дух, цікавасць каманд была на вышэйшым узроўні. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю шпаркасць, цягавітасць, праявілі кемлівасць, спрыт і зарадзіліся энергіяй на наступны тыдзень.
згарнуцьУ рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" навучэнцы 1-4 класаў сталі актыўнымі удзельнікамі школьнай спартакіяды "Вясёлыя восеньскія старты". Эстафеты, конкурсы з мячом, абручом, дазволілі дзецям праявіць сябе ў спрытнасці і хуткасці.
згарнуцьУ Кухчыцкім НПК дадзены старт "Міншчына спартыўная. Восень". Навучэнцы 2-7 класаў сталі актыўнымі удзельнікамі спартландыі "Сустракаем разам навучальны год". Дзеці спаборнічалі ў розных эстафетах з мячом, абручом, скакалкай. Яны праявілі сябе як актыўныя, смелыя і вясёлыя.
згарнуць