Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 28 лістапада 2024 года адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Маладосць – час выбару. Што можа БРСМ?" для вучняў 8-11 класаў. Запрошаны госць мерапрыемства Вішняк Руслан Паўлавіч, намеснік галоўнага бухгалтара ААТ "Кухчыцы", сакратар па ГА "БРСМ" ААТ "Кухчыцы", камандзір сельскагаспадарчага атрада, пазнаёміў навучэнцаў з дзейнасцю маладых спецыялістаў, актывістаў арганізацыі.
згарнуцьУ ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 24 кастрычніка 2024 года адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Маладосць – час выбару. Моладзь-за міласэрнасць" для вучняў 8-11 класаў.
У ходзе правядзення інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся" Вайцяховіч Ганна Мікалаеўна, класны кіраўнік 9 класа, актуалізавала веды вучняў аб валанцёрскім руху і дабрачыннай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Запрошаны госць мерапрыемства Канановіч В.А., першы сакратар Клецкага раённага камітэта ГА "БРСМ", пазнаёміла навучэнцаў з дзейнасцю валанцёрскіх атрадаў у Клецкім раёне.
Далей першы сакратар Клецкага РК ГА "БРСМ" уручыла вучаніцы 10 класа Мурашка Надзеі членскі білет і значок Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а таксама вучню 9 класа Патапенка Арцёму, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
У ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 26 верасня 2024 года адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер" для навучэнцаў 8-11 класаў.
Класны кіраўнік 8 класа, Ждановіч Кацярына Аляксандраўна, актуалізавала веды вучняў аб маладзёжных ініцыятывах Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся" і прагляду відэароліка "Маладзёжны парламент пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь".
Запрошаны госць мерапрыемства Канановіч Валерыя Андрэеўна, першы сакратар Клецкага раённага камітэта ГА "БРСМ", расказала прысутным аб стварэнні ў 2022 годзе ў Клецку Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, аб яго складзе і асноўных напрамках дзейнасці.
Лідар моладзевага руху Клеччыны звярнулася да гісторыі стварэння БРСМ. Назвала імёны людзей, якія ў розныя гады кіравалі раённым камітэтам ГА “БРСМ”. Былі агучаны асноўныя напрамкі дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на цяперашнім этапе.
Першы сакратар Клецкага РК ГА "БРСМ" уручыла вучаніцы 10 класа Цагойка Дар'і членскі білет і значок Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а таксама расказала аб магчымасцях членскіх білетаў БРСМ.
Навучэнцам 8 і 9 класаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
згарнуць