Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
30 лістапада ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" прайшло спартыўнае мерапрыемства "Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры" з мэтай умацавання фізічнага здароўя навучэнцаў. Падчас удзелу ў конкурсах "Чый баланс лепшы", "Перепрыжкі", "Перадача мяча", "Пінгвіны з мячом", "Набей мяч", "Змейка" дзеці пачатковых класаў праявілі сваю знаходлівасць, спартыўныя, разумовыя здольнасці і навыкі працаваць у камандзе.
згарнуць23 лістапада ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод навучэнцаў 6-7 класаў.
Бурная размінка рабят паказала, што ўсе настроены сур'ёзную гульню. Галоўнай задачай для дзяцей было не памыліцца пры прыёме і падачы мяча, кожны рознымі спосабамі не даваў зваліцца мячу на пляцоўку.
9 лістапада ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" з удзелам дзяцей пачатковых класаў прайшло свята "5 алімпійскіх кольцаў" з мэтай агульнага фізічнага развіцця дзяцей. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй правядзення Алімпійскіх гульняў, а таксама прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах.
згарнуць2 лістапада ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" з навучэнцамі 5-7 класаў праведзена спартландыя "Восеньскі марафон", якая ўключала ў сябе розныя спартыўныя конкурсы: "Кальцаброс", "Эстафета з мячамі", "Сараканожкі" і іншыя. Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці.
згарнуць26 кастрычніка ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" прайшла спартландыя "Спорт любіць – моцным і здаровым быць". У ходзе эстафет "Цырк", "Кенгуру", "Збяры і перадай", "вясёлая зарадка" рабяты праявілі сваю знаходлівасць, спрыт, эрудыцыю ў практыкаваннях з абручамі, скакалкамі, мячамі.
згарнуць19 кастрычніка ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" сярод навучэнцаў 5-6 класаў прайшоў турнір па шашках і шахматах.
згарнуць12 кастрычніка ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" для навучэнцаў 1-4 класаў была праведзена спартыўная гульня "Малая Алімпіяда", падчас якой настаўнік распавяла дзецям пра значэнне колеру алімпійскіх кольцаў, пра ўзнікненне Алімпійскіх гульняў. Далей рабяты паўдзельнічалі ў эстафетах "Збяры эмблему", "Збяры дэвіз спаборніцтваў", "Пераноска мяча спінамі", "Дружба".
згарнуць5 кастрычніка ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" з вучнямі 5-7 класаў праведзена спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства "Восеньскі марафон" падчас якога рабяты прадэманстравалі свой спрыт, зоркасць, фізічную падрыхтоўку, шпаркасць, цягавітасць і знаходлівасць.
згарнуць28 верасня ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" з мэтай умацавання ўпэўненасці дзяцей у сваіх сілах і ведах у галіне фізічнай культуры, выхавання любові да спорту і здаровага ладу жыцця для навучэнцаў 5-8 класаў праведзены гульні-забавы "Восеньскі настрой". Свае фізічныя здольнасці рабяты праявілі ў конкурсах "Падаючая палка", "Селі-ўсталі", "Парны", "Перадача мяча праз галаву", "Патрап у кола", "Не ўрані мяч".
згарнуць21 верасня ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" з мэтай згуртавання дзіцячага калектыву і ўстанаўлення пазітыўных узаемаадносін паміж дзецьмі сярод навучэнцаў 5-6 класаў праведзена камандная гульня "Паміж двух агнёў".
згарнуць14 верасня ў ДУА «Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» для навучэнцаў 1-4 класаў была праведзена спартландыя «Вясёлыя старты», падчас якой удасканальвалася развіццё фізічных і валявых якасцяў, прышчапляліся навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўвалася пачуццё ўзаемадапамогі, падтрымкі, адказнасці, самастойнасці. Навучэнцы атрымалі станоўчы зарад энергіі і бадзёрасці. Усе пакідалі школу ў выдатным настроі і з усмешкамі на вуснах.
згарнуць7 верасня ў ДУА "Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" дадзены старт рэспубліканскай акцыі "Міншчына спартыўная. Восень". Для навучэнцаў 2-9 класаў была праведзена спартландыя "Сустракаем мы навучальны год", падчас якой для навучэнцаў былі арганізаваны конкурсы "Бег з мячом" і "Перанесці груз", спаборніцтвы па скачках на скакалцы, спартыўнае асарці. Рабяты выявілі сябе як актыўныя, адважныя і вясёлыя.
згарнуць