Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Кухчыцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
26.05.2022 у дашкольнай групе ДУА “Кухчыцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” адбылося свята “Да пабачэння, дзіцячы сад!”. Падчас свята бацькі і дашкольнікі акунуліся ў атмасферу вяселля, жартаў, творчасці. Дзяўчынкі 7 класа ў ролі “шкодных звычак” разыгралі з дзецьмі інсцэніроўку “Будучыя першакласнікі”.
Дзеці з задавальненнем прадэманстравалі тое, чаму навучыліся ў дзіцячым садзе: спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў інсцэніроўках – і паказалі, што поўнасцю гатовы да новага этапу ў сваім жыцці ў школе.
На свяце ў якасці гасцей прысутнічалі настаўнікі пачатковых класаў і класны кіраўнік будучага 1 класа.
згарнуцьЗаняткі гуртка "Рыхтуемся да школы" праводзіць настаўнік пачатковых класаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі Пілецкая І.У. Стаж работы – 22 гады.
У спісе вучняў будучага 1 класа 10 дашкольнікаў, усе яны наведваюць гурток.
Работа з дзецьмі дашкольнага ўзросту праводзіцца з мэтай паспяховай адаптацыі будучых першакласнікаў. Асноўная форма работы – гульнявая, так як менавіта гэта дзейнасць з’яўляецца вядучай дзейнасцю ў дашкольным узросце, дзе падчас гульні развіваюцца творчыя здольнасці дзіцяці. Увядзенне гульнявой дзейнасці ў працэс навучання дазваляе вырашыць праблему пераемнасці паміж дашкольнай і першай ступенямі навучання.
згарнуць15 снежня 2021 года дашкольнікі і малодшыя школьнікі ўстановы сталі ўдзельнікамі ўнутрышкольнага фестывалю работ даследчага характару «Я – даследчык».
Навучэнцы праводзілі доследы з мёдам, садавінай, прапаноўвалі выраб араматызатараў паветра ў хатніх умовах, спосабы абароны ад СОVID-19. Асобы інтарэс усіх удзельнікаў фестывалю і членаў журы вызвала значная калекцыя манет розных часоў і спосабы іх ачысткі.
Падчас падрыхтоўкі і правядзення фестывалю юныя даследчыкі праявілі творчыя здольнасці, зацікаўленасць у выніках сваёй працы і жаданне займацца даследчай дзейнасцю. Жадаем юным даследчыкам перамог!
згарнуцьУ рамках тыдня педагагічнага майстэрства метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі 19.11.2021 з выханцамі сярэдняга і старэйшага ўзросту быў праведзены занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства" на тэму "Навучым герояў казак бяспецы".
На працягу занятка выхаванцам былі прапанаваны загадкі пра электрапрыборы, замацоўваліся веды аб нумарах тэлефонаў, па якіх неабходна выклікаць экстранныя службы. Праводзілася гульня з мячом "Калі ўзнік пажар". На працягу занятка прымянялася шмат нагляднасці, вялася работа па выхаванні жадання дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду.
згарнуць