У 2022/2023 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
1 чвэрць - з 1 верасня 2022 г. па 29 кастрычніка 2022 г.;
2 чвэрць - з 8 лістапада 2022 г. па 24 снежня 2022 г.;
3 чвэрць - з 9 студзеня 2023 г. па 25 сакавіка 2023 г.;
4 чвэрць - з 3 красавіка 2023 г. па 31 мая 2023 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія - 9 дзён з 30 кастрычніка 2022 г. па 7 лістапада 2022 г. уключна;
зімовыя - 15 дзён з 25 снежня 2022 г. па 8 студзеня 2023 г. уключна;
вясеннія - 8 дзён з 26 сакавіка 2023 г. па 2 красавіка 2023 г. уключна;
летнія - 92 дні з 1 чэрвеня 2023 г. па 31 жніўня 2023 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 81 дзень з 12 чэрвеня 2023 г. па 31 жніўня 2023 г. уключна.
Для навучэнцаў I – II класаў (ІІІ класаў – для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 20 лютага 2023 г. по 26 лютага 2023 г. працягласцю 7 дзён.