Мэта: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якія садзейнічаюць рознабаковаму развіццю асобы навучэнцаў ў адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі, здольнасцямі і запытамі.
Задачы:
- Забяспечваць даступнасць і варыятыўнасць адукацыі з улікам адукацыйных запытаў навучэнцаў і выхаванцаў.
- Удасканаліць работу па фарміраванні ў падрастаючага пакалення культуры здаровых паводзін і здароўезберагаючага асяроддзя, патрыятызму, духоўна-маральных якасцей, павагі да культурна-гістарычнай спадчыны і традыцый беларускага народа, законаў нашай дзяржавы.
- Удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асабістае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі.
- Ажыццяўляць прафілактыку падлеткавай злачыннасці і безнагляднасці непаўналетніх.
- Развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе, навукова-метадычнае забеспячэнне навучання праз актывізацыю работы па развіццю пазабюджэтнай дзейнасці.