Мэта: забеспячэнне сучаснай якаснай адукацыі ў адпаведнасці з запытамі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і актуальнымі запытамі грамадства, фарміраванне патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і культуры навучэнцаў праз арганізацыю работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні.
Задачы:
- Фарміраваць уяўленні выхаванцаў рознаўзроставай дашкольнай групы аб нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцях і культурных традыцыях беларускага народа.
- Павышаць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне сучасных сродкаў камунікацыі і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў, работу рэсурснага цэнтра, арганізацыю профільнага навучання і дапрофільнай падрыхтоўкі, выніковы ўдзел у алімпіядах, творчых і інтэлектуальных конкурсах, даследчую дзейнасць.
- Ствараць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
- Удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагогаў праз арганізацыю метадычнай работы, непарыўную адукацыю і самаадукацыю.
- Фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм, нацыянальную самасвядомасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх аб’ектаў адукацыйнага працэсу, працягваць работу па прафесійнай арыентацыі падлеткаў.
- Удасканальваць інфармацыйнае асяроддзе і бяспечныя ўмовы адукацыйнага працэсу сродкамі ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.
Прыярытэтныя накірункі работы на 2022/2023 навучальны год
№п/п |
Накірунак работы |
Прагназуемы вынік |
1. |
Арганізацыя работы аграрнай групы (Х, ХІ кл.) |
Паступленні ва УВА і УССА сельскагаспадарчага профілю |
2. |
Работа рэсурснага цэнтра па даследчай дзейнасці |
Выніковы ўдзел у рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў па вучэбных прадметах |
3. |
Рэалізацыя педагагічнага праекта «Школьны музей: ствараем гісторыю разам» (2 этап) (грамадзянска-патрыятычнае выхаванне) |
Распаўсюджанне вопыту работы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні праз абласныя і рэспубліканскія перыядычныя выданні |
4. |
Развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў |
Распаўсюджанне вопыту работы праз абласныя і рэспубліканскія перыядычныя выданні |
5. |
Работа з высокаматываванымі вучнямі |
Выніковы ўдзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях |
6. |
Развіццё фізічных якасцей, захаванне і ўмацаванне здароўя навучэнцаў |
-Супрацоўніцтва з асацыяцыяй беларускай федэрацыі футбола (АБФФ). -Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (спартыўнай залы, стадыёна, спартыўнай пляцоўкі, набыццё спартыўнага інвентару). -Прызавыя месцы па выніках удзелу ў спаборніцтвах |