Мэта: Павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання праз удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і развіццё ключавых кампетэнцый навучэнцаў.
Задачы:
- Фарміраваць грамадзянскасць, нацыянальную самасвядомасць і патрыятычныя пачуцці ў выхаванцаў рознаўзроставай дашкольнай групы.
- Павышаць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне сучасных сродкаў камунікацыі і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў, работу рэсурснага цэнтра, арганізацыю профільнага навучання і дапрофільнай падрыхтоўкі, выніковы ўдзел у алімпіядах, творчых і інтэлектуальных конкурсах, даследчую дзейнасць.
- Павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў праз арганізацыю метадычнай работы, непарыўную адукацыю і самаадукацыю.
- Забяспечваць якаснае правядзенне ідэалагічнай і выхаваўчай работы праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх аб’ектаў адукацыйнага працэсу, працягваць работу па грамадскім і патрыятычным выхаванні, прафесійнай арыентацыі падлеткаў.
- Працягваць абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы праз аснашчэнне сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў. Развіваць інфармацыйнае электроннае асяроддзе як асноўны навучальны рэсурс у павышэнні якасці адукацыі.
Прыярытэтныя накірункі работы на 2021/2022 навучальны год
№п/п |
Накірунак работы
|
Прагназуемы вынік |
1. |
Арганізацыя работы аграрнай групы (Х, ХІ кл.)
|
Паступленні ў ВНУ і ССНУ сельскагаспадарчага профілю |
2. |
Работа рэсурснага цэнтра па даследчай дзейнасці |
Выніковы ўдзел у рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў па вучэбным прадмеце «Гісторыя» |
3. |
Павышэнне кампетэнцыі педагагічных работнікаў |
Прысваенне кваліфікацыі настаўнік-метадыст настаўніку гісторыі і грамадазнаўства Валасевіч Д.М. |
4. |
Рэалізацыя педагагічнага праекта «Школьны музей: ствараем гісторыю разам» (1 этап) |
Распаўсюджанне вопыту работы па грамадскім і патрыятычным выхаванні праз абласныя і рэспубліканскія перыядычныя выданні |
5. |
Работа кансультацыйнага пункта «Выбар»
|
Паступленні ў ВНУ і ССНУ з улікам патрэб рэгіёна |
6. |
Развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў |
Распаўсюджанне вопыту работы праз абласныя і рэспубліканскія перыядычныя выданні |
7. |
Работа з высокаматываванымі вучнямі
|
Выніковы ўдзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях |
8. |
Развіццё фізічных якасцей, захаванне і ўмацаванне здароўя навучэнцаў |
-Супрацоўніцтва з асацыяцыяй беларускай федэрацыі футбола (АБФФ). -Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (спартыўнай залы, стадыёна, спартыўнай пляцоўкі, набыццё спартыўнага інвентару). -Прызавыя месцы па выніках удзелу ў спаборніцтвах |
Дырэктар І.А.Палтаржыцкі